Фотапраект «Нашы Руіны»: Вялікія Навасёлкі

Сёння мы пачынаем фотапраект вядомага мастака і падарожніка Уладзіміра Цвіркі. Ён пра нашы беларускія руіны. Пра тое, што засталося ад былой вечы, але дасюль уражвае. Пра тое, што варта было б адрадзіць, але не стае ці то грошай, ці тое жадання. Штонядзелю мы будзем знаёміць вас з такімі мясцінамі і чакаць вашых водгукаў.

vjalikija_navasjolki_1_logo.jpg


Бывае, што руіны гаспадарчых пабудоў шляхецкіх сядзіб уражваюць не меней, чым руіны культавых пабудоў ці нават сядзібных дамоў. Вось прыклад вёскі Вялікія Навасёлкі, што пад Дзяржынскам у Мінскай вобласці. З пачатку XVII стагоддзя ўласнікі гэтых ваколіц — род Кастравіцкіх. За ўдзел у паўстанні 1863-64 гадоў браты Кастравіцкія былі высланы ў Сібір.

vjalikija_navasjolki_2_logo.jpg

Сядзіба ад законных уладароў перадаецца (?!) нейкаму Шуставу, які быў актыўным удзельнікам падаўлення паўстання.

vjalikija_navasjolki_3_logo.jpg

За мужам К. Кастравіцкім у Сібір едзе яго жонка Алена Свентаржыцкая. Там у іх у 1868 годзе нарадзіўся сын Казімір.

vjalikija_navasjolki_4_logo.jpg

Гэта наш будучы мастак і скульптар, вучоны ды драматург, паэт і перакладчык. грамадзянскі дзеяч — Карусь Каганец.

vjalikija_navasjolki_5_logo.jpg

Мала хто ведае, што Карусь Каганец з'яўляецца аўтарам першага Беларускага буквара, які быў выдадзены у 1906 годзе.

vjalikija_navasjolki_6_logo.jpg

Тут, у Вялікіх Навасёлках, у закінутым парку, каля зруйнаванай капліцы, сціплае захаванне нашай беларускай знакамітасці.

vjalikija_navasjolki_7_logo.jpg

vjalikija_navasjolki_8_logo.jpg

Што чакае гэтую цікавую пабудову канюшні сядзібы Кастравіцкіх? З дзясятак гадоў таму яна яшчэ была пад дахам. «Ненаўмыснае» знішчэнне нашай спадчыны працягваецца.