Затрыманы ўласнік 2 рэстаранаў у Мінску. Офіс ГУБАЗіКа побач
Сяргей Міргародскі валодае двума рэстаранамі ў Мінску. Абодва знаходзяцца на вуліцы Рэвалюцыйнай — рэстабар «Дом» і неа-бістро «Умамі»
Сяргею 57 гадоў. Апроч згаданых рэстаранаў ён трымае ў Мінску сетку кулінарных лавак «Юшка з пеўня».
Калі верыць паведамленню канала так званых сілавікоў, яго затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года разам з 55-гадовай жонкай Алай і 24-гадовым сынам Серафімам.
Пакуль невядома, ці завялі на яго крымінальную справу.