Вечарына памяці Паўла Шарамета ў Маскве
У маскоўскай Вышэйшай школе эканомікі прайшоў вечар памяці беларускага журналіста Паўла Шарамета, забітага ў Кіеве 20 чэрвеня. Вядоўцам дыскусіі быў расійскі журналіст Уладзімір Познер.
Родзічы, знаёмыя і калегі падзяліліся ўспамінамі пра Шарамета. Згадвалі, што ён быў розным у прафесіі і ў жыцці: быў настойлівым і патрабавальным у працы, а па-за межамі працы быў лёгкім, светлым і адкрытым чалавекам.
Сустрэча перайшла ў дыскусію пра свабоду слова ў Расіі, кожны прысутны меў тры хвіліны на выступ. Шарамета прыводзілі як прыклад сапраўднага журналіста, а пра яго забойства казалі, што гэта замах на свабоду слова і незалежную журналістыку. Вядоўца застаўся незадаволеным другой часткай вечара: маўляў, шмат каму гэта было нецікава, шмат хто не разумеў, пра што гаворка.
Супрацоўнікі Вышэйшай школе эканомікі плануюць правесці яшчэ адзін вечар памяці Шарамета ў яго дзень народзінаў, 28 лістапада.
***
Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. Паводле папярэдніх вынікаў расследавання, дзяўчына і хлопец заклалі самаробную выбуховую прыладу пад машыну напярэдадні ўначы. Паліцыя шукае адзінага сведку, які ў той час праходзіў побач і мог бачыць абодвух падазраваных. Следства пакуль не выявіла іх асобаў. Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў адмаўляецца каментаваць падрабязнасці расследавання справы і не прагназуе тэрмінаў яе завяршэння, але мяркуе, што ёсць усе шанцы раскрыць забойства.
www.svaboda.org