Украіна: Апошнія падзеі кардынальна змяняюць сітуацыю ва ўкраінска-беларускіх адносінах
Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала для кансультацый у Кіеў амбасадара ў Беларусі Ігара Кізіма.
Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС Дзмітрыя Кулебы.
Кулеба нагадаў, што ў мінулую пятніцу афіцыйны Мінск перадаў затрыманых "вагнераўцаў" у Расію, нягледзячы на наяўнасць усіх прававых і маральных падстаў перадаць іх Украіне.
"Гэты крок падарваў давер паміж нашымі краінамі і нанёс цяжкі ўдар нашым двухбаковым адносінам. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка неаднаразова і абсалютна беспадстаўна абвінавачваў Украіну ў недружалюбных кроках супраць Беларусі", — сказаў Кулеба.
Якасна новыя пагрозы для асабістай бяспекі грамадзян, так і рэгіянальнай ў цэлым выцякаюць з афіцыйных паведамленняў аб магчымым актыўным прыцягненні Расіі і АДКБ ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Беларусі. Сукупнасць названых фактаў і дзеянняў, а таксама развіццё падзей у Беларусі,у якой грамадства выказала вотум недаверу афіцыйным вынікам выбараў Прэзідэнта Беларусі, кардынальна змяняе сітуацыю ва ўкраінска-беларускіх адносінах", — дадаў ён.
Улічваючы гэта, міністр прыняў рашэнне выклікаць пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма на кансультацыі ў Кіеў для ацэнкі перспектыў украінска-беларускіх адносін у новай рэальнасці, сітуацыі, выпрацоўкі адпаведных рашэнняў з улікам усяго комплексу фактараў.
"Мы ўпершыню ў гісторыі звяртаемся да такога кроку ў адносінах з Беларуссю, і робім гэта выключна з-за недапушчальных дзеянняў Мінска", — адзначыў міністр.