У Мінску чакаюць новага прэзідэнта Венесуэлы
Па звестках «Народнай Волі», у сталіцу Беларусі ўжо прыехалі прадстаўнікі службы бяспекі Нікаласа Мадура, якія рыхтуюць візіт.
Нікалас Мадура
Дакладная дата прыезду новага прэзідэнта Венесуэлы і яго знаёмства з Аляксандрам Лукашэнкам пакуль невядомая. Аднак вядома, што гэты візіт —
па сутнасці, транзітны. 1-2 ліпеня
Нікалас Мадура мае намер прыняць удзел у форуме краін-экспарцёраў газу, які пройдзе ў Маскве і сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Адпаведна, у Мінск прэзідэнт Венесуэлы прыедзе альбо ў самым канцы ліпеня, альбо ў першых чыслах ліпеня.
У планах — адным махам наведаць сяброў, якіх яму пакінуў нябожчык Уга Чавес.
Дарэчы, літаральна на днях у Мінску адкрылі помнік куміру венесуэльцаў Сымону Балівару. Будзе чым даказаць, што пра сяброўства з венесуэльскім народам афіцыйны Мінск памятае, нягледзячы на асобы.