У Сейме Польшчы запатрабавалі вызвалення затрыманых у Беларусі актывістаў
Камітэт па замежных справах Сейму Польшчы заклікае ўрад краіны прыняць тэрміновыя меры ў абарону грамадскіх дзеячаў і палітыкаў дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у нечалавечых умовах.
У заяве Камітэт па замежных справах Сейма Польшчы выказвае заклапочанасць з нагоды хвалі рэпрэсіяў (арышты і пакаранні штрафамі) супраць грамадскіх актывістаў і апазіцыйных палітыкаў, удзельнікаў мірных пратэстаў рэстарана «Поедем поедим» ва ўрочышчы Курапаты, а таксама акцый 3 ліпеня ў Мінску і Гродне.
Камітэт па замежных справах заклікае ўрад Рэспублікі Польшчы прыняць тэрміновыя меры ў абарону Рыгора Кастусёва, Паўла Севярынца, Вольгі Мікалайчык, Мікалая Статкевіча, Вячвслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага, Аляксандр Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка і рашуча патрабуе ад уладаў у Мінску неадкладнага вызваленняўсіх арыштаваных і асуджаных, а таксама ўстрымацца ад іх далейшага пераследу.
"Мы таксама чакаем, што, улічваючы маштабы парушэнняў правоў чалавека і фундаментальных прынцыпаў дэмакратыі, польскі ўрад павялічыць існуючую падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць на дэмакратыю і абарону правоў чалавека ў Беларусі, шляхам абмену вопытам, каб падтрымаць свае ўласныя двух - і шматбаковыя ініцыятывы па ўмацаванню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі", — адзначаецца ў заяве.
Камітэт па замежных справах Сейма Польшчы па-ранейшаму зацікаўлены ў развіцці дыялогу і дзелавых адносін з Беларуссю. Аднак ўмовай для далейшай нармалізацыі адносінаў з Беларуссю застаецца спыненне рэпрэсій, свабодныя выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна.
Заяву пракаментаваў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:
«Слуханне ў Сейме па сітуацыі ў Беларусі — гэта ўжо традыцыя для польскага сейма і міжнароднай камісіі. І, на жаль, кожны раз прыходзіцца пачынаць з рэпрэсій у дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі. У мінулы раз я, Анатоль Лябедзька ці Юрась Губарэвіч не змаглі трапіць на гэтае паседжанне, паколькі знаходзіліся ў турме ў Маладзечне. Сёння мы гаварылі пра тыя нечалавечыя ўмовы, у якіх знаходзіцца Павел Севярынец і іншыя зняволеныя.
Міжнародная салідарнасць вельмі важная для дэмакратызацыі Беларусі, для абароны людзей, якія змагаюцца за дэмакратыю ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму. Наша асноўны пасланне тут заключалася ў тым, што неабходны крытычны дыялог з Беларуссю, неабходныя сістэмная рэформы. Без гэтага сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе толькі пагаршацца».
Сёння, 4 ліпеня, плануецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Платформай абывацельскага і правацэнтрысцкія кааліцыяй, куды ўваходзіць і БХД.