У Маладзечне агароджваюць плошчу перад «маршам недармаедаў»
Перад «маршам недармаедаў» у Маладзечне агарадзілі плошчу, на якую арганізатары склікаюць удзельнікаў. Фотаздымкі плошчы абнародаваў у Фэйсбуку старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
«Можа, заўтра ў чыноўнікаў бег з бар'ерамі?» — іранізуе палітык.
Дарэчы, на нарадзе 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што людзі павінны мець магчымасць выказаць сваё незадавальненне на плошчы. І чыноўнікі павінныя туды выходзіць па патрабаванні людзей.
Паводле Еўрарадыё