У Бруселі адкрываецца саміт «Усходняга партнёрства»
Пяты саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 24 лістапада ў бельгійскай сталіцы.
Фота wikipedia.org. Краіны Усходняга партнёрства пазначаны аранжавым колерам
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Вядома, што запрашэнне з Еўрасаюза наведаць саміт атрымліваў Аляксандр Лукашэнка, але вырашыў не ехаць.
Па прыбыцці ў Брусэль Уладзімір Макей заявіў, што яшчэ напярэдадні саміту беларускі бок выказаў свае пажаданні партнёрам з ЕС, важнейшае з якіх — «больш цесныя беспраблемныя гандлёва-эканамічныя кантакты, адносіны».
Удзел у мерапрыемстве возьмуць старшыня Еўрапейскай Рады Доналд Туск, кіраўнік Еўракамісіі Жан Клёд-Юнкер ды высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.
belsat.eu