Што ў КДБ думаюць пра вяртанне Пазняка? І ці думаюць наогул?..

Не так даўно паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч звярнуўся з адкрытым лістом да Зянона Пазьняка і прапанаваў яму «наведаць нашу краіну з нагоды святкавання надзвычайнай даты ў гісторыі беларускага народа — 100-й гадавіны з часу абвяшчэння БНР». Нагадаем, што лідар КХП-БНФ ад 1996 года пражывае ў эміграцыі.

Зянон Пазняк, фота Віктара Дударава

Зянон Пазняк, фота Віктара Дударава


Сам Зянон Станіслававіч, пакуль не пракаментаваў прапанову, а яго паплечнік па партыі Юрась Беленькі з гэтай нагоды выказаўся катэгарычна:

Я ўжо сто разоў казаў, што Пазняку небяспечна вяртацца дадому. Чаго сюды прыязджаць? Каб быць знішчаным?


«Народная воля» звярнулася ў сілавыя структуры з пытаннем, ці сапраўды ў спецслужбаў, памежнікаў і міліцыі ёсць планы па арышце кіраўніка КХП-БНФ, калі ён перасячэ мяжу?
У МУС і Памежным камітэце адказалі коратка і аднолькава: «Такой інфармацыяй не валодаем»

Я нават не ведаю, што тут можна сказаць, — дадаў прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын. — Няхай паплечнікі Пазняка самі каментуюць свае дадумкі. Я не ведаю, якія ў іх падставы сцвярджаць тое, што яны кажуць. Каментаваць іх заявы мы адзначна не будзем.


Наша Ніва