Святлана Ціханоўская: у новай Беларусі будзе створана Камісія народнай памяці
Палітык паведаміла пра стварэнне камісіі 9 траўня ў сваім тэлеграм-канале.
«У Беларусі жывуць крыху больш за 3 тысяч ветэранаў, якія прайшлі Другую сусветную вайну. Ім ужо амаль па сто гадоў. Яшчэ ледзь-ледзь, і ў нас з вамі не застанецца магчымасці спытаць у жывога сведкі, як усё было на самай справе. Яны не змогуць распавесці пра мужнасць нашых абаронцаў, пра жахі вайны і кашмарах акупацыі. Застануцца толькі інтэрв'ю, архівы, дакументальныя фільмы, мастацкія творы. І прапагандысцкія міфы.
«Тое, што адбываецца ў Беларусі апошні год, многія параўноўваюць з жахамі вайны. Усё тыя ж нянавісць, жорсткасць і тэрор у адносінах да простых людзей. І тыя ж гераізм, самаахвяраванне і салідарнасць з боку беларускіх патрыётаў.
І сёння, у Дзень Перамогі, я прашу вас задумацца: як атрымалася, што праз 76 гадоў пасля перамогі нашы ж суграмадзяне ў пагонах і пры чынах сталі паводзіць сябе ў Беларусі як фашысцкія захопнікі? Я перакананая, што асноўная прычына - гэта пачуццё беспакаранасці. А яшчэ - адсутнасць усеагульнай працы над памылкамі. Калі людзі забываюць сваё мінулае і не робяць з яго высноў, яны непазбежна паўтараюць памылкі.
Менавіта таму беззаконне, гвалт і катаванні ізноў вярнуліся ў Беларусь.
І менавіта таму ў новай Беларусі павінна з'явіцца Камісія народнай памяці.
Толькі праўда і няўхільнасць пакарання дазволяць нам зберагчы краіну ад такіх трагедый у будучыні. І Камісія народнай памяці - гэта інструмент, які неабходны, каб не дапусціць замятання слядоў гэтых злачынстваў, а прызнаць ўсе памылкі і больш ніколі іх не паўтарыць».
Праект канцэпцыі Камісіі народнай памяці апублікаваны на сайце Святланы Ціханоўскай.