Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім
Ціханоўская сёння здзяйсняе працоўны ввізіт у Варшаву, і ўжо сустрэлася з мэрам апольскай сталіцы Рафалам Тшаскоўскім. На сустрэчы яна ўзняла пытанне садзейнічання беларусам, якія вымушана пакінулі сваю Радзіму і не могуць працаваць у Польшчы. Рафал Тшаскоўскі адказаў, што прадстаўнік мэрыі зробіць заяву сёння на сустрэчы са Святланай у Цэнтры беларускай салідарнасці
Тшаскоўскі адзначыў, што існуе магчымасць стварэння спецыяльных праграм для беларускіх студэнтаў. Святлана зрабіла акцэнт, што важна, каб беларусы пасля навучання вярталіся ў сваю краіну — бо ўсім вымушана выехаўшым беларусам зараз больш за ўсё хочацца вярнуцца дадому.
Тшаскоўскі таксама падтрымаў ідэю, каб польскія мэры сустрэліся з лідарамі беларускага народнага самакіравання – так як гэта дапамагло б пераняць іх вопыт. Падобная праграма была праведзена некалькі гадоў таму з лідарамі самакіравання ва Украіне.
Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне падтрымкі спартоўцаў, якія праз палітычныя погляды былі звольненыя і страцілі магчымасць трэніравацца і рыхтавацца да спаборніцтваў. Акрамя таго, яна выказала падзяку за падтрымку беларусаў з боку польскага ўрада, дыяспар, а таксама Цэнтра беларускай салідарнасці і Беларускага дома.