Святлана Ціханоўская: «Рэжым разбурае сам сябе»
Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале выказалася пра паніку рэжыму, які, закрываючы межы, «ізалюе сваю ўладу і губляе лаяльнасць прыхільнікаў».
Святлана Ціханоўская зноў засяродзіла ўвагу беларусаў, што «кожны новы дзень пратэсту набліжае нас да перамогі, а рэжым — да яго канца». Закрыццё межаў, новыя прызначэнні з шэрагах сілавікоў — «усё гэта — вынік нашага з вамі мірнага пратэсту, а значыць, трэба не спыняцца і працягваць стаяць на сваім».
Святлана Ціханоўская адзначыла: «Рэжым разбурае сябе сам. І закрыццё межаў, і чарговыя прызначэнні — гэта сігналы паслаблення яго ўлады. Ён прымае непаслядоўныя крокі, таму што ён у паніцы. Але, спрабуючы ізаляваць Беларусь, ён ізалюе сваю ўладу і губляе лаяльнасць прыхільнікаў. А пастаянныя ператасоўкі на пасадах паказваюць, што ў вертыкалі ўсё менш здольнасці і матывацыі выконваць яго загады».