СМІ паведамляюць пра вывад расійскіх войск з Беларусі
Пра ўрачыстыя провады Першай танкавай арміі, якая прымала ўдзел у вучэннях «Захад-2017», піша інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.
«Мы адзіны народ, адзіная гісторыя, адзіны лёс. Вучэнні паказалі, што мы баявыя, мы саюзнікі з агульнай гісторыяй, агульным разуменнем задач. Самае галоўнае — мы працуем над тым, каб бяспека нашых дзяржаў была непарушная», — так развітваўся з Беларуссю намеснік камандуючага першай гвардзейскай Чырвонасцяжнай танкавай арміі Расіі Аляксандр Мінакоў.
Міністэрства абароны Беларусі запэўніла, што ўсе расійскія падраздзяленні і тэхніка, якія былі задзейнічаныя ў сумесных вучэннях Захад-2017, пакінуць Беларусь да 30 верасня.
Паводле racyja.com