Сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за пагрозы гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі

Праваабаронцы паведамляюць, што Ігара Карпіцкага абвінавацілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

leninski_sud_minsk.jpg


Згодна з абвінавачваннем, Ігар Карпіцкі даслаў на электронную пошту афіцыйнага інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь некалькі паведамленняў, у тэксце якіх выказаў пагрозы гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі. Таксама ён даслаў паведамленне, у якім выказаў абразы Івану Кубракову і Дзмітрыю Балабе.
Паводле заключэння медычнай экспертызы, у перыяд здзяйснення злачынстваў Карпіцкі пакутаваў на псіхічнае захворванне, але мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Патрэбы ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння не мае.