Размовы вакол

“Стратэгічныя дэбаты, якія насамрэч такімі фактычна не з’яўляюцца, — прыкладна так можна сфармуляваць абмеркаванне далейшых дзеянняў апазіцыі. Уладзімір Мацкевіч — адзін з аўтараў “Стратэгіі–2012, што распрацаваная ў асяроддзі грамадзянскай супольнасці, і адзін з ініцыятараў маніфесту “Байкот — стратэгія перамогі Віктар Івашкевіч сустрэліся, каб агучыць свае пазіцыі, адказаць на пытанні апанентаў. (На здымку: Віктар Івашкевіч)



03593ce517feac573fdaafa6dcedef61.JPG

“Стратэгічныя дэбаты, якія насамрэч такімі фактычна не з’яўляюцца, — прыкладна так можна сфармуляваць абмеркаванне далейшых дзеянняў апазіцыі. Уладзімір Мацкевіч — адзін з аўтараў “Стратэгіі–2012, што распрацаваная ў асяроддзі грамадзянскай супольнасці, і адзін з ініцыятараў маніфесту “Байкот — стратэгія перамогі Віктар Івашкевіч сустрэліся, каб агучыць свае пазіцыі, адказаць на пытанні апанентаў.

(На здымку: Віктар Івашкевіч)


Дыскусія звялася збольшага да пытанняў “што вы будзеце рабіць і хто за вамі пойдзе і адказаў ці то ў выглядзе добрай тэорыі, ці ў расплывістых варыяцыях на тэму таго, што “аднойчы сітуацыя пагоршыцца да крытычнай кропкі.... Тут варта прыгадаць рэмарку прадстаўніка руху “Гавары праўду Андрэя Дзмітрыева, што трэба дабівацца таго, каб людзі на вуліцах абмяркоўвалі не толькі свае праблемы, але і тыя прапановы, з якімі апазіцыя да іх ідзе. Пакуль кулуарныя размовы, стратэгіі не выходзяць за невялікае кола апазіцыйных палітыкаў, можна сцвярджаць, што шырокай падтрымкі іх у грамадстве няма. І ўрэшце трэба прызнаць, што асноўныя ідэі той ці іншай альтэрнатыўнай стратэгіі мусяць быць даведзеныя да цёткі Ганны з N-скага гарадка, знайсці шырокае кола прыхільнікаў.
Аўтары ідэі байкоту заклікаюць лідараў апазіцыі ўплываць на праеўрапейскія структуры, каб былі ўведзеныя шырокія эканамічныя санкцыі. Але дзе праца на месцах? Урэшце, у ідэале палітыкі змагаюцца за сэрцы і розумы беларусаў, а не галандцаў ці немцаў. Аднак працаваць з эканамічнымі пытаннямі пакуль ніхто не бярэцца. Па словах Івашкевіча, такая работа пакуль не вядзецца, але ён “заклікае знаходзіць аднадумцаў, каб разам гэта рабіць. “І ў сацыяльныя агеньчыкі хай стараюцца падліць бензіну, — параіў Віктар Івашкевіч сваім паплечнікам і апанентам з апазіцыйнага стану. Эканамічныя праблемы ў топе абмеркаванняў людзей як мінімум месяц, але атрымліваецца, што скарыстаць сітуацыю на сваю карысць апазіцыйныя лідары не лічаць патрэбным.
Уладзімір Мацкевіч прызнаў, што ўзровень уплывовасці апазіцыі пакуль нізкі, але выйсце з гэтага — кансалідаваная распрацоўка жыццяздольных ідэй. “Мы ўсе сёння паасобку малаўплывовыя. Я на працягу мінулага года гаварыў, што не трэба ісці на выбары, але разумеў, што мае словы нічога не змяняюць. Ці можам мы на нешта ўплываць, калі будзем размаўляць пра кошты на цукар? Але ніхто ў апазіцыі не можа нешта зрабіць з коштамі на цукар, і любы абывацель разумее, што размовы з намі на гэтую тэму — толькі лясы тачыць. Таму мусім паразумецца з шараговым грамадзянінам, прапанаваць яму прывабную ідэю, персону. Прымітыўныя бальшавіцкія падыходы сёння не працуюць, — упэўнены спадар Мацкевіч.

Уладзімір Мацкевіч


У “Стратэгіі–2012 ёсць ідэя стварэння інстытуту амбудсмена — службовай асобы, на якую ўскладаюцца функцыі кантролю за захаваннем законных правоў і інтарэсаў грамадзян у дзейнасці органаў выканаўчай улады і службовых асоб. Уладзімір Мацкевіч згодны, што цяпер гэты інстытут не мае асаблівага сэнсу, але бачыць яго перспектывы. “Не будзе ўлада лічыцца з амбудсмэнам, мне гэта відавочна, нягледзячы на тое, што я вылучаў такую прапанову. У грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі няма ніякіх сродкаў ціску на ўлады, каб дасягнуць мэты, што ўсіх задавальняла б, бо мы расцярушаныя, — падкрэсліў Мацкевіч. — У плане стратэгіі перамовы з уладамі прызначаныя на лета 2012 года. Цяпер улады не пойдуць на перамовы з амбудсменам, як і на перамовы з Шушкевічам, Мацкевічам. Але гэты інстытут патрэбны, каб прыцягнуць да адной кропкі ўсіх людзей, што заклапочаныя рэпрэсіямі, наяўнасцю палітзняволеных у краіне. Ціск магчымы толькі масавымі выступленнямі, агульным страйкам, што паралізуе дзеянні ўлады, ці байкотам асабліва істотных падзеяў.
Апаненты запэўніваюць, што гатовыя працаваць на адзіную мэту. Аднак пераходзіць пад крыло адной структуры, аднаго лідара пакуль ніхто не збіраецца. Адзінае радуе, што абодва бакі акцэнтуюць увагу на вызваленні палітзняволеных. Няхай у рознай ступені значнасці і паслядоўнасці. Але гэта дае надзею, што людзі, якія знаходзяцца ў турмах за свае перакананні, не застануцца па-за колам інтарэсаў тых, хто шукае пакуль прывідныя шляхі да ўладных фатэляў.