Расійскі амбасадар заявіў, што працуе ў Беларусі, а не ў “Белоруссии”
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў выказаў сваё стаўленне да праблемы перадачы ў рускай мове назвы нашай краіны. Многія расійскія СМІ па-ранейшаму называюць Беларусь па савецкай традыцыі — Белоруссия.
Фота: sputnik.by
“Вы ведаеце, я б не лез у гэтыя лінгвістычныя спрэчкі, — сказаў дыпламат у інтэрв’ю тэлеканалу "Беларусь 1”. — Для мяне ёсць адно галоўнае паняцце: я — амбасадар у суверэннай дзяржаве, якая называецца па Канстытуцыі — Беларусь”.
Аляксандр Сурыкаў таксама пракаментаваў заявы некаторых расійскіх масмедыя наконт таго, што ў нашай краіне нібыта прыцясняюць рускую мову. “Каму да галавы прыйдзе, што тут прыцясняецца руская мова. Яна з’яўляецца тут дзяржаўнай”, — цытуе выказванні дыпламата БЕЛТА.
Паводле Еўрарадыё