Радзькоў: Без кансалідацыі, адзінага лідара ў Беларусі магла б быць вайна

"Калі няма кансалідацыі, няма адзінага нацыянальнага лідара, то, як паказвае сітуацыя ў суседняй краіне, можа быць вайна", — заявіў старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў, выступаючы 15 лістапада ў Мінску на пашыраным пасяджэнні рэспубліканскага савета арганізацыі.



88a24ddc107f07618d7d6008c75a0a4b_w400_h266_q95.jpg

Аляксандр Радзькоў
Пры гэтым ён параіў Украіне "разабрацца са сваімі праблемамі, сваёй тэрыторыяй, інакш краіну будуць выкарыстоўваць". 


Радзькоў адзначыў, што "Белая Русь" "працуе на згуртаванне грамадства для пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі". "Кансалідацыя вакол адзінага нацыянальнага лідара Аляксандра Лукашэнкі — неабходная ўмова пабудовы такой дзяржавы", — сказаў ён. 


Радзькоў заявіў, што арганізацыя, беручы ўдзел у маючай адбыцца выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта, будзе дамагацца, каб "грамадзяне адчувалі сябе часціцай гістарычнага працэсу". "У агульнай справе ўладкавання краіны важны шчыры ўдзел кожнага грамадзяніна, які павінен быць вышэйшым за палітычныя рознагалоссі", — адзначыў ён. 


Таксама Радзькоў лічыць, што палітычная сістэма Беларусі даказала сваю заможнасць. Пры гэтым ён прывёў словы пісьменніка Аляксандра Салжаніцына аб тым, што "менавіта маладая дэмакратыя мае патрэбу ў моцнай уладзе".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН