Пуцін распарадзіўся падпісаць дамову з Мінскам аб стварэнні авіябазы
Пагадненне аб стварэнні расійскай авіябазы ў Беларусі было прадстаўлена прэзідэнту ўрадам Расіі. Уладзімір Пуцін даручыў Мінабароны і МЗС правесці перамовы з Мінскам.
"Прыняць прапанову ўрада Расійскай Федэрацыі аб падпісанні Пагаднення паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб расійскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў распараджэнні.
Пуцін даручыў Мінабароны і МЗС РФ правесці перамовы з Мінскам і па дасягненні дамоўленасці падпісаць названае пагадненне ад імя расійскага боку, паведамляе "РИА Новости".
На нашай
тэрыторыі дзве абсалютна мірныя вайсковыя базы, паведаміў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю журналістам трох незалежных СМІ.
«На нашай тэрыторыі дзве абсалютна мірныя ваенныя базы. База ў Баранавічах — там, напэўна, тры чвэрці нашых людзей служаць. База ў Ганцавічах — можна сказаць інжынерная высокатэхналагічная станцыя,
якая вядзе кантроль за пускам ракет. Яны могуць атакаваць Украіну? Не. У нас ёсць невялікая група мытнікаў і некалькі чалавек
расійскіх памежнікаў, паколькі мяжы паміж Расіяй і Беларуссю няма. Я даў дабро, каб іх назіральнікі маглі з
нашага ведама паглядзець. Гэта дзесяць чалавек.
Самалёты я ў іх прасіў: "Дайце ці прадайце па дзяшоўцы дзясятак самалётаў. Чэмпіянат свету мне трэба ў плане бяспекі забяспечыць. Яны сказалі, што могуць
тры самалёты даць. Я кажу: «Добра, адзін ваш лётчык і два нашых». Я не ведаю, нясуць яны зараз дзяжурства ці не. Па-мойму, яны з'ехалі сёння.
Самалётаў расійскіх ў нас тут няма».
Так распавядаў журналістам на пачатку жніўня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пра наяўнасць у дязржаве расійскіх ваенных базаў.