Пуцін назваў прычынай канфлікту ва Украіне імкненне ЗША навязаць свету сваю волю
У інтэрв'ю егіпецкай газеце «Аль-Ахрам» прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін закрануў тэму ўкраінскага крызісу. Па словах Пуціна, Расія не нясе адказнасці за пачатак збройнага канфлікту на тэрыторыі Украіны.
Пуцін патлумачыў, што вінаватымі з'яўляюцца ЗША і іх заходнія саюзнікі, якія імкнуцца «навязваць паўсюль сваю волю».
Пуцін адзначыў, што ранейшыя абяцанні не пашыраць сферу ўплыву НАТА на ўсход аказаліся пустымі словамі. «Мы бачылі, як натаўская інфраструктура ўсё бліжэй перамяшчаецца да расійскіх
межаў, як ігнаруюцца інтарэсы Расіі», — заявіў расійскі прэзідэнт.
Умовай стабілізацыі сітуацыі ва Украіне Пуцін лічыць «спыненне карнай аперацыі» на ўсходзе краіны, адмову ад блакавання Данбаса. Цяперашнюю палітыку Кіева ён назваў
«тупіковым шляхам, які пагражае катастрофай».