Пяскоў: У Мінску Расія не абяцала вызвалення Надзеі Саўчанка
У дачыненні да народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанка вядуцца следчыя дзеянні, ступень яе вінаватасці або невінаватасці вызначыць суд, заявіў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.
Расійскі бок падчас перамоваў у Мінску не даваў ніякіх запэўненняў наконт вызвалення ўкраінскага народнага дэпутата Надзеі Саўчанка.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на спікера кіраўніка РФ Дзмітрыя Пяскова.
«Сапраўды, украінскім бокам на саміце ўздымалася тэма Саўчанкі. Ніякіх запэўненняў з расійскага боку на гэты конт давацца не магло. У дачыненні да яе вядуцца следчыя дзеянні, ступень яе
вінаватасці або невінаватасці вызначыць суд», — паведаміў прэс-сакратар.
Пяскоў заявіў, што канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд цікавіліся пытаннем Саўчанкі і атрымалі «адпаведныя тлумачэнні».
gordonua.com