Пяскоў не хоча гаварыць пра «папярэджанні» Лукашэнкі
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра магчымыя масавыя беспарадкі і спробу перавароту ва Узбекістане. Паводле слоў прадстаўніка прэзідэнта РФ, Крэмль не прымае ўдзелу ў такіх размовах.
«Хутчэй, гэта тэма для зносін паміж Мінскам і Ташкентам, і мы ў гэтым ракурсе не прымаем удзелу ў размовах», — сказаў Пяскоў, перадае REFORM.by са спасылкай на ТАСС.
Нагадаем, пра магчымыя беспарадкі ва Узбекістане Лукашэнка заявіў учора ў ходзе саміту АДКБ.
«Урокі, пра якія тут шмат казалі, павінны атрымаць, прабачце за гэта, і перш за ўсё Узбекістан. Калі гэтыя ўрокі не будуць засвоеныя, паводле нашай інфармацыі, а гэта ўжо бачыце там, на месцы, іх погляды ўжо кінутыя і на Узбекістан», — сказаў ён учора.