Павіншуйма з днём народзінаў Яўгена Васьковіча!
26 лютага ў зняволенні адзначае свой 25-ы дзень нараджэння палітвязень, сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Васьковіч.
У сувязі з гэтым БХД заклікае хрысціянскіх дэмакратаў, вернікаў і проста неабыякавых грамадзян падтрымаць яго лістамі з віншаваннямі і віншавальнымі паштоўкамі.
Лісты неабходна слаць на адрас: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15,
атрад №13.
Прэсавая служба БХД