Мікалаю Дзядку дадалі год турмы
Калі б не новы суд і абвінаваўчы прысуд, праз пяць дзён палітвязень ужо быў бы на свабодзе.
Сёння ў турме №4 г. Магілёва прайшоў суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком за г.зв. "парушэнне правілаў адбыцця пакарання". Вязня, які ўжо адбыў 4 гады зняволення па "анархісцкай справе", судзілі па 16 абвінаваўчых эпізодах, большасць з якіх заключаецца ў знаходжанні не ў турэмнай форме, а ў спартовых штанах, альбо размовы з іншым вязнем у ШЫЗА.
На турэмным судзе прысутнічала жонка Мікалая і яго бацька. Суддзя задаволіў патрабаванне пракурора аб максімальным тэрміне, магчымым па гэтым артыкуле. Раней аналагічна дадатковы год турмы быў прысуджаны палітвязню Змітру Дашкевічу, якога затрымалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 году.