Павел Севярынец: мы патрабуем вызвалення палітвязняў
"Мы патрабуем вызвалення васьмі палітычных вязняў і просім беларусаў далучацца да кампаніі салідарнасці», — заявіў Павел Севярынец.
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай
дэмакратыі Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе БХД дыскусію вакол
рэзалюцыі па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ на сесіі ў Мінску.
"Па-першае, сама сесія ПА АБСЕ ў Мінску, дзе выступае з прамовай самазваны "прэзідэнт” РБ і кіраўнік прызначанага, а не выбранага "парламенту” — гэта ганьба для еўрапейскай дэмакратыі.
Па-другое, адмова еўрапейскіх парламентароў галасаваць за рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў — гэта фактычная адмова ад прынцыпаў і каштоўнасцяў.
У Беларусі зараз восем палітычных вязняў, якія знаходзяцца за кратамі па сфабрыкаваных крымінальных справах: Міхаіл Жамчужны, Зміцер Паліенка, Аляксей Мілюкоў, Ірына Моцная, Ілля Валавік, Тарас Аватараў, Зміцер Цехановіч, Алесь Юркойць.
Мы заклікаем да салідарнасці з імі тых заходніх палітыкаў, для якіх свабода, дэмакратыя і беларуская незалежнасць — не пусты гук”, — адзначыў ён.
"Мы патрабуем вызвалення васьмі палітычных вязняў і просім беларусаў далучацца да кампаніі салідарнасці”, — заявіў Павел Севярынец.