Пастухоў: Тэзіс аб «чачэнізацыі» Расіі актуальнейшы, чым мы думалі да гэтага часу
У Расіі шпарка ідзе кампанія па захопе закладнікаў з ліку замежнікаў, якіх пазней, у найлепшых традыцыях СССР, будуць мяняць на арыштаваных расійскіх шпіёнаў.
Гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоўкаментуе ў сваім тэлеграм-канале плёткі пра тое, што Навальнага хацелі памяняць на расійскага агента Вадзіма Красікава, які адбывае тэрмін у Германіі, а ў Екацярынбургу за дзяржаўную здраду была арыштаваная грамадзянка ЗША, якая пералічыла грошы Украіне.
— Пакуль рэальнасць выглядае так: адзін знік, аднаго дадалі – гаворка ідзе пра папаўненне Расіяй абменнага фонду «шпіёнаў і дыверсантаў».
Абставіны затрымання ў Екацярынбургу грамадзянкі ЗША, а крыху раней — затрыманне ў Пецярбургу грамадзяніна Германіі прама паказваюць на тое, што ФСБ вярнулася да савецкай практыцы кантролю за кожным прадстаўніком так званых “недружалюбных краін” на тэрыторыі Расіі, і кожнага з іх разглядае як патэнцыйнага закладніка, якога ў ідэале варта закрыць, і далей займацца шантажом і вымагальніцтвам у адпаведных урадаў, выменьваючы закладнікаў на рэальных расійскіх шпіёнаў і дыверсантаў, затрыманых на Захадзе.
Гэтая практыка настолькі шчыльна касплэіць чачэнскі вопыт часоў Басаева і Масхадава, што міжволі закрадаецца думка пра тое, што тэзіс аб «чачэнізацыі» Расіі мае значна больш універсальнае прымяненне, чым мы думалі да гэтага часу.
У практычным плане гэта азначае, што сітуацыя для замежнікаў у Расіі становіцца крытычнай, і наведванне Расіі для прадстаўнікоў шэрагу краін павінна быць зведзена да мінімуму і здзяйсняцца толькі пад іх асабістую адказнасць і пры праходжанні працэдур, у рамках якіх яны павінны быць апавешчаныя аб магчымых наступствах такога кроку.
Змагацца з гэтай практыкай іншым чынам, акрамя як самім браць закладнікаў і папаўняць свае абменныя фонды, практычна немагчыма, а гэтага больш-менш дэмакратычная дзяржава дазволіць сабе не можа.
Ускосна размах гэтай кампаніі па захопе закладнікаў з ліку замежнікаў сведчыць аб планах Расіі пашырыць сваю дыверсійную дзейнасць на Захадзе. Уласна, неспакой Пуціна пра Красікава кажа пра тое ж самае.