МЗС Беларусі выпусціла заяву аб ДНР і ЛНР. Прызнаннем незалежнасці тэрыторый гэта не назавеш

Сёння Міністэрства замежных спраў выказалася з нагоды прызнання Расіяй незалежнасці самаабвешчаных ДНР і ЛНР:

bez_nazvanija_84.jfif

Раскрытыкаваўшы палітыку заходніх краін у рэгіёне, па сутнасці МЗС заявіла наступнае (цытуецца паводле БЕЛТА):

— У такой сітуацыі мы з павагай і разуменнем успрымаем рашэнне расійскага боку аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Гэты крок Расіі мае не толькі палітычнае, але і сур'ёзнае чалавечае, гуманітарнае вымярэнне, улічваючы колькасць расійскіх грамадзян, якія пражываюць на дадзеных тэрыторыях і якія выпрабоўваюць пакуты на працягу амаль васьмі гадоў. Беларусам, як нікому іншаму знаёмыя жахі вайны, а імкненне жыць у міры і згодзе паміж народамі — у нашым генетычным кодзе.