Мітынг без словаў. На Плошчы Незалежнасці адзначылі 7 лістапада (фотарэпартаж)
Для кагосьці сёння дзень бальшавіцкага або кастрычніцкага перавароту, а нехта сёння святкуе Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Толькі ў адзінай краіне Еўропы сёння афіцыйны выходны — Беларусі. І ў гэты дзень ля помніка Леніну на Плошчы Незалежнасці сабраліся каля дзвюх сотняў чалавек.
Мерапрыемства працягнулася не больш за 20 хвілін.
Усё даволі ціха прайшло, нават без лозунгаў, удзельнікі ў асноўным маўчалі.
Нават гімн ніхто не спяваў.
Цяжка было знайсці святочныя і радасныя твары ў моладзі.
Аднак былі на мітынгу і ідэйныя людзі, віншавалі адзін аднаго з вялікімі святам.
Большая частка ўдзельнікаў разышлася літаральна праз 10 хвілін пасля заканчэння мітынгу.
Што гэта было: мітынг для галачкі ці даніна памяці рэвалюцыі, вырашайце самі.