Міністр МУС Ігар Шуневіч патлумачыў свой выбар формы падчас параду

Міністр МУС Ігар Шуневіч патлумачыў свой выбар формы падчас параду ў Мінску 9 мая. Пра гэта ён распавёў TUT.BY падчас размовы з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў у сераду.



shunevich_v_forme.jpg

Міністр МУС (крайні злева) падчас параду 9 Мая ў Мінску. Фота: Віталь Дэмбоўскі
"Не буду падрабязна каментаваць гэтую сітуацыю, мне здаецца, што ўсё відавочна. Гэта асаблівая дата, а ў гэтай форме калегі здзяйснялі подзвігі і паміралі. Гэта даніна павагі да іх", - сказаў кіраўнік МУС.
9 мая падчас параду ў Мінску Ігар Шуневіч быў у форме камісара рабоча-сялянскай міліцыі - народнага камісарыята ўнутраных спраў. Форма такога ўзору - цёмна-сіняя гімнасцёрка з цвёрдым каўнерыкам, партупея, галіфэ з бірузовымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняя фуражка з бірузовым аколышам - была ўведзена ў 1943 годзе для супрацоўнікаў НКВД СССР.
Падчас параду 9 мая ўсім высокія чыноўнікі стаялі вакол Аляксандра Лукашэнкі або ў грамадзянскіх касцюмах, або ў парадных ваенных мундзірах.
news.tut.by