Мілінкевіч: Ідэальным кандыдатам ад апазіцыі быў Домаш, але яго знішчылі
Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г., лідар Руху «За свабоду» ў інтэрв'ю Еўрарадыё пракаментаваў сваю заяву, зробленую 7 лістапада, што канкурэнтам Лукашэнкі на выбарах 2015 г. павінен стаць нехта малады.
«Я выхоўваўся на беларускіх, а не расійскіх казках, і таму не веру ў Іллю-Мурамца, які 33 гады ляжаў на пячы, а потым нечакана стане лідарам і ўсе за ім пабягуць.
Асоба — гэта той чалавек, які адпавядае, які можа рэалізаваць гэтую стратэгію і дамагчыся гэтых мэтаў. А без гэтага бессэнсоўна гуляцца: «А ну, хлопцы! Хто прыгажэйшы, хто
адпавядае Захаду, а хто — Усходу, хто тут гэты, а хто — той!»
«Ну, а цяпер давайце па новай, бо я таксама хачу паруліць у апазіцыі», — гэта самая вялікая памылка дэмакратаў за апошнія гады і апошнія кампаніі».
«…У нас была і Сербія, была і Украіна, і Грузія, і не заўсёды ўсё вызначалася толькі гэтай «звалкай». Перш за ўсё, трэба перамагчы ў розумах людзей
— людзі павінны ў нас верыць, мы павінны назапасіць крэдыт даверу.
Зразумела, калі рэжым ёсць, то ў нас няма перспектывы, і Лукашэнка павінен адысці. Але толькі Лукашэнка — гэта замала. Неабходна ўплываць на людзей і быць аўтарытэтнымі сярод
людзей.
«Я лічу, што самым моцным лідарам сярод усіх кандыдатаў, што былі ад дэмакратаў у розныя часы, гэта быў Сямён Домаш.
Трэба ў свой момант зразумець — на каго варта паставіць і на каго варта працаваць. Трэба зменшыць свае амбіцыі і працаваць на таго, хто сёння сапраўды мае магчымасць у грамадстве
заваяваць давер вялікі. І ў Домаша быў такі давер.
nn.by