Масква будзе лічыць напад на Беларусь нападам на Расію
Масква будзе разглядаць любы ваенны напад на Беларусь як напад на Расію, заявіў расійскі амбасадар Міхаіл Бабіч.

Ілюстрацыйнае фота
"Вельмі важны момант, я думаю, ... і для нашых беларускіх партнёраў, і для тых, хто нешта задумвае: напад на Беларусь, любы ў ваенным плане, будзе расцэньвацца як напад на Расію з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі", — заявіў Бабіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае ria.ru. Такім чынам дыпламат пракаментаваў планы па размяшчэнні амерыканскай базы каля заходняй мяжы Саюзнай дзяржавы.
Па словах Бабіча, гэта "фактар трывожны, і грэбаваць ім нельга". "У гэтай сітуацыі ... мы намаганні нарошчваем адэкватна абстаноўцы, якая развіваецца. У нас з нашымі беларускімі партнёрамі ў гэтай частцы абсалютнае паразуменне, у нас дзейнічае рэгіянальная групоўка войскаў і сіл, сфармаваныя ўсе кампаненты, якія неабходныя як для абароны, так і для ўдару ў адказ", — заявіў пасол.
Ён таксама адзначыў, што "нічога добрага такое супрацьстаянне не прынясе". Пры гэтым Бабіч запэўніў, што Беларусь у гэтым плане "абсалютна абаронена" і "можа быць абсалютна спакойна".
"Мы - Саюзная дзяржава, у нас саюзніцкія адносіны, тут адзіная ваенная палітыка, якая гарантуе абсалютную бяспеку для нашых грамадзян", — дадаў Бабічі.