Маладафронтаўцы вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі ў цэнтры Мінска
Зранку 8 снежня ў цэнтры Мінска маладфронтаўцы вывесілі на слупах нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
Акцыя пачалася а 9-й гадзіне. Маладафронтаўцы пайшлі ад Галоўпаштамта па праспекце Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай плошчы. Па дарозе яны вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі. Ад паштамта да вуліцы Камсамольскай былі вывешаныя 25 сцягоў.
Па словах Змітра Дашкевіча, акцыя прымеркаваня да 25-годдзя знікнення СССР. Нагадаем, што сёння спаўняецца 25 гадоў з дня падпісання Белавежскіх пагадненняў аб стварэнні СНД.
Дарэчы, каля КДБ журналістаў, якія здымалі акцыю, затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія доўга разбіраліся з іх дакументамі.
Прыкладна ў 9.20 міліцыянты сталі здымаць сцягі.
Паводле euroradio.fm