Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў пагавораць пра інтэграцыйныя працэсы ў ЕАЭС
У Астане сёння прызначаная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева. Кіраўнікі Еўразійскага эканамічнага саюза плануюць абмеркаваць розныя аспекты ўзаемаадносін паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю, а таксама рэгіянальныя праблемы.
"Галоўнымі там будуць не пытанні, звязаныя з інтэграцыйнымі працэсамі (у рамках ЕАЭС), а менавіта адносіны паміж трыма дзяржавамі, двухбаковыя адносіны, абмеркаванне рэгіянальных праблем", — паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Пяскоў дадаў, што Пуцін запланаваў і двухбаковыя сустрэчы — асобна з Назарбаевым, асобна з Лукашэнкам.
У беларускага кіраўніка таксама запланаваная асобная сустрэча з яго казахстанскім калегам.