Літоўцы будуць назіраць за вучэннямі «Захад-2017» у Беларусі і Ленінградскай вобласці

Пра гэта BNS (Балтыйскай службе навінаў) 16 жніўня заявіла прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы Аста Галдзікайце. Паводле яе, Літву спачатку запрасіла назіраць за вайсковымі вучэннямі Беларусь, а затым і Расія.

b330c5e7_f706_40c4_af38_bffebc2e80e0_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg

16–20 верасня на тэрыторыі Беларусі будзе арганізаваная праграма маніторынгу вучэнняў. У ёй будуць удзельнічаць і літоўскія інспэктары па кантролі над узбраеннямі. А 19 верасня Лускі палігон у Ленінградскай вобласці наведае вайсковы аташэ амбасады Літвы ў Расіі.
Паколькі частка палігонаў будзе непасрэдна прымыкаць да дзяржаўнай мяжы Літвы, літоўскія ўлады не выключаюць імавернасці інцыдэнтаў і правакацый. Міністар нацыянальнай абароны Раймондас Каробліс заклікаў усіх літоўцаў быць пільнымі. Ён кажа, што, акрамя правакацыяў, могуць адбыцца і інфармацыйныя атакі, мэта якіх — «дыскрэдытаваць войскі нашых саюзнікаў, літоўскую армію». Міністр не выключае і кібер-атакаў.
Раймондас Каробліс дадаў, што літоўскія назіральнікі за вучэннямі «Захад-2017» павінны будуць спраўдзіць, ці не застанецца ў Беларусі пасля вучэнняў частка расійскіх вайскоўцаў і расійская ваенная тэхніка.
Паводле svaboda.org