Кандыдатам у Прэзідэнты дадуць прамы эфір і магчымасць выступіць на тэледэбатах
Кандыдатам у Прэзідэнты будзе прадастаўлены прамы эфір. Кожны з іх у перыяд з 14 па 25 верасня з 19-00 па 20-00 здолее выступіць па тэлевізары.
Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі назірання “Права выбару-2015” Дзяніс Садоўскі, які акрэдытаваны ў якасці назіральніка пры Цэнтрвыбаркаме і які сёння, 6 жніўня, прысутнічаў падчас пасяджэння камісіі.
Акрамя таго, кожны прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла можа прыняць удзел у тэледэбатах, якія адбудуцца 3 кастрычніка з 17-00-18-30. Кандыдат можа паслаць на тэледэбаты сваю давераную асобу, альбо паўдзельнічаць у іх асабіста.
Па просьбе кіраўніка кампаніі “Гавары праўду” Андрэя Дзмітрыева перад тэледэбатамі з кандыдатамі ў Прэзідэнты будзе праведзены інструктаж па парадку іх правядзення.