«Канцэрт незалежнасці» на пікеце ў Лагвінца (шмат фота +відэа)
У чаканні выступу Лявона Вольскага ў мікрараёне Сухарава сабралася некалькі соцень чалавек. Такога пікету па зборы подпісаў яшчэ не было!
Нагадаем, у сераду, 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэклярацыі аб дзяржаўным
суверэнітэце на пікеце Алеся Лагвінца ў Сухараве заспявае Лявон Вольскі.
Таксама ў імпрэзе з мастацкім перфомансам возьме ўдзел мастак Алесь
Пушкін. Вядоўца — Юры Жыгамонт (Падарожжы дылетанта).
Пра тое, як гэта было глядзіце хутка ў фотарэпартажы. А пакуль першыя фота.
На імпрэзе з'явіўся вядомы мастак Алесь Пушкін.