Камітэт Салідарнасці з Украінай накіроўвае назіральнікаў на выбары ў Раду

Беларускі Камітэт Салідарнасці з Украінай у супрацы з міжнароднымі украінскімі арганізацыямі накіраваў на выбары ў вярхоўную Раду 26 кастрычніка шэраг беларускіх назіральнікаў. Большасць з іх будзе ажыццяўляць назіранне ў Кіеве.



000018_00000065330.jpg

На думку кіраўніцтва Камітэту, гэта і дапамога Украіне ў справе ўсталявання дэмакратыі, і акцыя салідарнасці з украінскім народам, якому пагражае агрэсія Крамля.
Камітэт салідарнасці з Украінай створаны ў Беларусі як нефармальная грамадская ініцыятыва ў сакавіку 2014 года.
У яго склад увайшлі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы ПавелСевярынец, Аляксей Марачкін, Аляксей Янукевіч, Зміцер Дашкевіч ды іншыя.
Паводле прэс-рэліза БХД