Яўген Магда: Сёння гандлююць мільёнамі жыццяў беларускіх грамадзян

Украінскі аналітык, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда ў размове са «Свабоднымі навінамі» выказаў сваё бачанне цяперашняй палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне і, у прыватнасці, становішча Лукашэнкі на фоне патэнцыйных пагроз з боку Расіі.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Фота мае ілюстрацыйны характар


Пасля заявы Пуціна пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі гэтая тэма стала самай актуальнай сярод экспертаў. Пытанне размяшчэння ЯЗ гучала і ва ўчорашнім «пасланні» Лукашэнкі. Украінскі эксперт Яўген Магда спрабуе разабрацца, навошта Лукашэнку ядзерная зброю, якой ён не зможа скарыстацца, ці магчымы ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі па Польшчы і Літве і ў чым складаецца «ўкраінскі план» Мінска.

— Падчас паслання прагучала: Пуціна папрасілі «вярнуць у Беларусь ядзерную зброю» для таго, каб «забяспечыць мір беларускаму народу»…

— Перш чым адказваць на пытанне, навошта Мінску ядзерная зброя, я б хацеў нагадаць: Лукашэнка не прызнаны прэзідэнтам Беларусі большасцю еўрапейскіх дзяржаў. У прыватнасці, з суседзяў яго палітычна прызнае толькі Расія. Яшчэ Арменія, Азербайджан, Кітай — нельга гаварыць пра поўную ізаляцыю, не. Але фактар ядзернай зброі дапамагае адчуць уласную значнасць, сказаць, што ён разам з Расіяй кантралююць ядзерную зброю.

Аднак гэта ілюзія. На самай справе размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі нясе пагрозу перш за ўсё беларусам, таму што альбо зваротны ўдар, альбо прэвентыўны (не абавязкова раўнацэннымі ракетамі) будзе наносіцца менавіта па тэрыторыі рэспублікі. І ў гэтым кантэксце я б хацеў нагадаць, як яе кіраўнік носіцца з гісторыяй краіны і крычыць, што страты ў Другой сусветнай вайне велізарныя. Гэта праўда, яны былі велізарнымі — як і страты Украіны, як і страты Польшчы. Але ёсць іншае пытанне: калі сёння Беларусь — фармальна незалежная дзяржава, то навошта тады падстаўляць мільёны грамадзян пад перспектыву ўдару ў адказ NATO? Тут у наяўнасці вельмі небяспечная авантура.

— Як ядзерная зброя зменіць статус Беларусі і становішча самога Лукашэнкі?

— Я думаю, гэтае пытанне прадумана ўжо даўно. І Расія фактычна ажыццявіла ядзерны аншлюс рэспублікі. Парадокс: Лукашэнка, які з канца 90-х гадоў гаварыў пра тое, што хоча ствараць Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, потым быў адсунуты Пуціным, але цяпер Пуцін проста выкарыстаў яе ў сваіх інтарэсах. Я думаю, гэта толькі пачатак, далёка не фінал палітычных практыкаванняў. Кіраўнік вельмі ўразлівы: ён паказаў усяму свету, што з ім няма сэнсу размаўляць, ёсць сэнс размаўляць пра Беларусь з іншымі палітычнымі гульцамі. І гэта вельмі сур'ёзны пракол: і без таго Мінск не бліскаў суб'ектнасцю, а цяпер атрымаў вельмі шмат праблем.


— Гісторык Юрый Фяльштынскі мяркуе, што Пуцін з мінулага сакавіка рыхтуе ядзерную атаку на Усходнюю Еўропу і мае намер яе ажыццявіць з тэрыторыі Беларусі. Наколькі рэалістычным вам уяўляецца гэты сцэнар?

— Ва Украіне ўжо пераканаліся ў тым, што Пуцін надзвычайна небяспечны, ён можа сапраўды падымаць стаўкі. У прыватнасці, паспрабаваць нанесці тактычны ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі, але расійскай ядзернай зброяй. Я б не выключаў, што ў такім выпадку будзе запушчана прапагандысцкая кампанія: маўляў, ядзерная зброя перададзена пад кантроль Мінска — літаральна перад самым ударам. І калі гэта адбудзецца, краіна будзе проста выкінутая з сістэмы міжнародных адносінаў. Калі сёння Беларусь застаецца чальцом АБСЕ, чальцом ААН, то ў выпадку ядзернага ўдару з яе тэрыторыі мне цяжка ўявіць, што яна застанецца там; мне цяжка ўявіць, што Беларусь не атрымае зваротны ўдар ад сваіх суседзяў.

А ёсць яшчэ адно пытанне, што спадар Фельштынскі прапануе прэвентыўны захоп Беларусі са звяржэннем улады. На жаль, мне невядомыя выпадкі правядзення падобных аперацый, тым больш пасля Другой сусветнай вайны, тым больш у кантэксце наяўнасці ядзернай зброі або будучых месцаў для яе захоўвання.

— Ці змянілася пазіцыя Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны, да вайны?

— У дачыненні да расійска-ўкраінскай вайны пазіцыя Лукашэнкі абсалютна гнуткая: ён транслюе тое, што яму дыктуе Крэмль. І калі Лукашэнка кажа пра тое, што неабходныя перамовы і спыненне агню проста цяпер, гэта, уласна кажучы, расійскі мэсэдж; як такі ж расійскі мэсэдж агучыў Віктар Орбан, яшчэ адзін прарасійскі палітык, — што ўжо практычна дасягнутыя дамоўленасці аб увядзенні міратворцаў ЕС ва Украіну. Але праблема ў тым, што без рашэння ААН такая пазіцыя выглядае вельмі слабой, а выказаць здагадку, што Расія і Кітай у гэтым пытанні будуць дзейнічаць не так, як неабходна Расіі ў Савеце Бяспекі ААН, вельмі складана.


Лукашэнка раскрытыкаваў магчымае контрнаступленне Украіны — маўляў, яно паставіць крыж на спробах перамоў. Прабачце, а год таму, калі вызвалілі ад расійскіх акупантаў Бучу і знайшлі там пахаванні забітых мірных грамадзян, тады трэба было весці перамовы, праўда? Я нагадаю, што ў першы месяц пасля маштабнага расійскага ўварвання ўкраінскія і расійскія прадстаўнікі праводзілі палітычныя кансультацыі на тэрыторыі Беларусі. І відавочна, што ў Мінску сёння спрабуюць на гэтым згуляць.

Але, разумееце, гэтая саўгасная геапалітыка вельмі ўпісваецца ў словазлучэнне «прастата горш за крадзеж». А я б сказаў, што прастата горшая за гандаль уласнымі суграмадзянамі. А сёння імі гандлююць, прычым не мёртвымі душамі, а гандлююць жыццямі мільёнаў беларускіх грамадзян.