Ярмошына: Прамежкавая справаздача БДІПЧ АБСЕ не выклікае аптымізму
Прамежкавая справаздача місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не выклікае аптымізму, заявіла 24 верасня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
«З аднаго боку, ацэнкі выбараў у ім няма. Але яны столькі чагосьці падазраюць, што гэта аптымізму не выклікае», — цытуе Ярмошыну БелаПАН.
У той жа час прамежкавую справаздачу місіі назіральнікаў ад СНД яна назвала «вельмі добрай». «Яна не ўтрымлівае нічога ані негатыўнага, ані пазітыўнага, а толькі аб’ектыўную інфармацыю, без адзнак», — паведаміла кіраўніца Цэнтрвыбаркама.