Генсек ААН — Расіі: Вярніце войскі, каб не здарылася найгоршая з пачатку стагоддзя вайна ў Еўропе

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш сёння ўначы прасіў Пуціна не нападаць на Украіну.

000026_1607697800_419800_big.jpg

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў тое, што адбываецца, самым сумным момантам у яго кар'еры на пасадзе кіраўніка арганізацыі і заклікаў Маскву вярнуць войскі, каб не дазволіць здарыцца "найгоршай з пачатку стагоддзя вайне ў Еўропе".

Літаральна некалькі гадзін таму Антоніу Гутэрыш, — яшчэ да таго, як стала вядома пра "спецаперацыю на Данбасе" , — звярнуўся з асабістым заклікам да Уладзіміра Пуціна з просьбай даць свету шанец на мір і не нападаць на Украіну.

Паводле ВВС