Дзяржсакратар ЗША распавёў пра сустрэчу са Святланай Ціханоўскай і скончыў допіс словамі «Жыве Беларусь!»
Энтані Блінкен па выніках учорашніх перамоваў зрабіў пост ва ўласным твітары.
Дзяржсакратар
ЗША Энтані Блінкен напісаў, што сустрэўся з лідарам
дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, абмеркаваў з ёй выхад з
палітычнага крызісу і новыя выбары. У канцы паста ён напісаў «Zhvvye Belarus!».