Дзярждэп ЗША: Злучаныя Штаты працягнуць ціск на Лукашэнку з-за міграцыйнага крызісу на мяжы
У ЗША працягнуць аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі з-за міграцыйнага крызісу на мяжы Польшчы і Беларусі, у Дзярждэпе ЗША заклікаюць афіцыйны Мінск спыніць перапраўляць мігрантаў у Еўропу, паведамляе прэс-служба Дзярждэпартамента Злучаных штатаў.
Па словах прэс-сакратара Дзярждэпу Нэда Прайса, у ЗША
занепакоеныя дзеяннямі беларускага боку. Прайс падкрэсліў, што Вашынгтон рашуча
асуджае выкарыстанне ў палітычных метых рэжымам Лукашэнкі нелегальных
мігрантаў. Адзначаецца, што ЗША працягне аказваць ціск на Лукашэнку для таго,
каб тыя міжнародныя абавязацельствы, якія ўзяла на сябе Беларусь, былі
выкананыя.
Нагадаем, прама зараз на беларуска-польскай мяжы знаходзіцца
некалькі тысяч мігрантаў, пераважна гэта курды. Пасля спробаў прарыву праз мяжу
яны разбілі намётавы лагер уздоўж агароджы на беларускім баку. У Польшчы
запэўніваюць, што гатовыя спыняць новыя атакі на мяжы.
Паводле reform.by.