«Дзяды — 2013» у Лошыцы (фотарэпартаж)
Традыцыйнае шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры адбыліся 10 лістапада. Каля 70 чалавек прайшлі ад палаца культуры «Лошыцкі» да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры.
Напрыканцы акцыі людзі ў цывільным затрымалі актывіста Леаніда Смаўжа. Момант затрымання зафіксаваў фотакарэспандэнт TUT.BY Аляксандр Корсакаў.
Відавочна, прычынай затрымання стала майка з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі», якую апрануў Смоўж:
— Яго затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту, — расказаў журналіст Антон Сурапін, які стаў сведкам здарэння. — Ён падыходзіў да прыпынку. Пад'ехаў аўтобус, і ён пабег, каб схавацца ў ім ад людзей у цывільным. Спецслужбісты пабеглі за ім, схапілі і пасадзілі ў сваю машыну, якая ўжо чакала іх побач з прыпынкам.
Фота аўтара