Для якой арміі вырабляюць крылатыя ракеты ў Беларусі?
Нашы чытачы паведамілі што ў Станькава наладжаны выраб крылатых ракет.
Крылатыя ракеты верагодна для расійскай армііі вырабляюць на РВУП "Завод дакладнай электрамеханікі", што знаходзіцца на вуліцы Вайсковай 24/1, ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна. (Асноўнае прадпрыемства знаходзіцца ў Мінску, на вуліцы Кульман).
Паведамляюць, што ракеты пачалі вырабляць не так даўно. А завод актыўна шукае працаўнікоў. На сайце прадпрыемства адкрыта больш за 20 вакансій ад грузчыка і слесара да начальніка участка і галоўнага інжынера.
Як даўно пачылі вырабляць крылатыя ракеты і для якой арміі, пакуль дакладна высветліць не атрымалася.
Калі ў вас ёсць больш падрабязная інфармацыя, калі ласка, звяжыцеся з рэдакцыяй праз наш бот у тэлеграме, гэта ананімна і бяспечна.