Дапінгіст Ціхан не супраць узначаліць сельскую гаспадарку Беларусі
Іван Ціхан — старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. За кар'еру некалькі разоў атрымліваў дыскваліфікацыі за ўжыванне допінгу. Фармацэўтыку ведае, спортам кіруе — чым не новы міністр сельскай гаспадаркі?
Надоечы знакаміты дапінгіст Іван Ціхан даў інтэрв'ю на дзяржаўна-прапагандысцкім тэлеканале СТВ.
Апроч іншага атрымалася наступная гутарка з вядоўцай:
— Ты не шкадуеш, што стаў галоўным?— Што я рыхтаваўся да Алімпійскіх гульняў?
— Так.— Гэта ўсё прайшло, і я змог дайсці як дайшоў, на жаль, не зусім яскрава, як хацелася б. Ну, завяршыў.
— А няхай паспрабуюць усе тры мяхі адразу цягнуць. Направа, налева і на плячах.— Я ў 2008 годзе, калі нас абвінавацілі ва ўжыванні забароненых прэпаратаў, не думаў, што ў мяне нешта можа разгарнуцца. Таму зараз я ўспрымаю так: скажуць, напрыклад, у іншай галіне рабіць — ну, і тую галіну вывучу.
— То-бок, калі табе зараз даць сельскую гаспадарку…— О, я з задавальненнем вывучу гэтую справу. Гэта ж наша карміцелька-зямля, на якой мы выраслі. Чаму не?
— Можна спытаць, якая ацэнка была па матэматыцы?— Ну, добрая, як мінімум, мусіць, 4, максімум 5. Па пяцібальнай сістэме.
— Што б ніколі не ўзначаліў?— Цяжка ўзначальваць тое, што ты не ведаеш і ад чаго залежаць лёсы людзей. Таму што, пакуль ты гэта вывучыш і даведаешся, людзі могуць пацярпець ад гэтага.
— Гэта значыць, медыкам ты не станеш?— Так, гэта ж лёсы, чалавечае жыццё. Гэта вельмі складана.
Нагадаем, Іван Ціхан — падпісант праўладнага ліста спартоўцаў пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020-м. У тым жа годзе стаў кіраваць Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Раней быў пазбаўлены медалёў на Алімпійскіх гульнях і іншых спаборніцтвах, такіх як чэмпіянаты свету і Еўропы, за ўжыванне забароненых сродкаў — допінгу.