Чым адрозніваюцца расійскі і ўкраінскі праекты пра міратворцаў ААН на Данбасе
У зоне канфлікту на ўсходзе Украіны маюць з'явіцца міратворцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пытанне аб тым, як менавіта яны будуць дзейнічаць, будуць вырашаць на наступнай сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая адкрыецца 12 верасня.
Пазіцыя Расіі такая: міратворцы ААН на Данбасе могуць быць карыснымі для вырашэння збройнага канфлікту, але яны павінны прысутнічаць толькі на лініі размежавання бакоў і «гарантуюць бяспеку місіі АБСЕ». Уладзімір Пуцін кажа, што не бачыць у гэтым «нічога кепскага», але міратворцы не павінны знаходзіцца нідзе, акрамя як на лініі размежавання з самаабвешчанымі «ДНР» і «ЛНР». Мяркуецца, што такі праект рэзалюцыі Расія і вынесе на разгляд Рады Бяспекі ААН, і Расія можа накласці вета на рэзалюцыю пра міратворцаў.
Пазыцыя Украіны іншая: міратворцы ААН маюць быць на ўсёй «акупаванай тэрыторыі Данбасу» да самай расійска-украінскай мяжы (уключна), і на Данбасе яны павінны сачыць за сітуацыяй з бяспекай і за дэмілітарызацыяй. Прадстаўніца Украіны на мінскіх перамовах Ірына Герашчанка заяўляла, што расійскі варыянт скажае ідэю ўкраінскага кіравання міратворцамі, а пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Уладзімір Ельчанка казаў у камэнтары 112.ua, што ўдзел прадстаўнікоў Расіі (як «аднаго з бакоў канфілкту») у міратворчай місіі мусіць быць выключаны. Падача Украінай «альтэрнатыўнага» варыянту рэзалюцыі пра міратворцаў «не выключаная».
Паводле Ельчанкі, місія мае фінансавацца з міратворчага бюджэту ААН і папярэдне ацэньваецца ў 1 млрд долараў за год.
Прадстаўнікі «ДНР» нібыта «гатовыя абмеркаваць» расійскую прапанову і не хочуць дапусціць, каб рашэнні наконт міратворчай місіі прымаліся без іх.
Паводле svaboda.org