Украіна атрымала ад Грузіі запыт на выдачу Саакашвілі
Міністэрства юстыцыі Украіны атрымала запыт ад Галоўнай пракуратуры Грузіі на арышт і выдачу былога прэзідэнта Грузіі, экс-кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі.
Пра гэта заявіў намеснік міністра юстыцыі Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Сяргей Петухоў, паведамляюць украінскія СМІ.
«Украіна атрымала запыт аб вышуку, узяцці пад варту і экстрадыцыі Міхаіла Саакашвілі. Запыт Галоўнай пракуратуры Грузіі быў адрасаваны Міністэрству юстыцыі Украіны і Генеральнай пракуратуры Украіны», - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Кіеве ў аўторак.
Паводле informator.media