Былы кіраўнік НАТО: «Беларусь чакае вайна і анэксія»

Беларусь чакае ўкраінскі сцэнар. Пра гэта ў інтэрв'ю LIGA.net распавёў кіраўнік паўночнаатлантычнага альянсу (НАТО) у 2009-2014 гг. Андэрс Фог Расмусэн і пазаштатны дарадца прэзідэнта Украіны.

thumbnail_nv_20111025051853_5861.jpg

Адказваючы на пытанні журналіста аб вайне ва Украіне, экс-кіраўнік НАТО выказаўся і пра перспектывы для Беларусі.
— Вы бачыце, што Расія працягвае агрэсіўную палітыку ў адносінах да суседзяў. Цяпер чарга Беларусі. Падобна на тое, што Расія ўшчыльную набліжаецца да заходніх межаў.
— Так, я ў гэтым упэўнены. Ключавой рызыка — гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнара з вайной і анэксіяй. Гэтую краіну чакае такі сцэнар, калі яна не пачне рэфармавацца. Мая парада беларускаму народу і кіраўніцтву краіны ў тым, каб засцерагчыся ад агрэсіі расіян — трэба пачаць рэформы, вядучыя да дэмакратыі і свабоды. Толькі гэтыя рэчы створаць абарону ад расійскай агрэсіі.
Мы чулі заявы Уладзіміра Пуціна, дзе ён сказаў, што Беларусь павінна быць уключана ў вялікую рускую дзяржаву, як Крымскі паўвостраў. І я б хацеў, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду. Але нам трэба бачыць пераарыентацыю Беларусі да свабоды і дэмакратыі.
— Наўрад ці Аляксандр Лукашэнка збіраецца рэфармаваць краіну і рухацца на Захад.
— Так, ён не хоча. Але таксама Лукашэнка не жадае жыць пад прыгнётам Пуціна. Яму трэба выбраць: або рэформы, або сталы гнёт расіян.