У Беларусі ад выпадковых атручванняў алкаголем паміраюць у два разы больш, чым у Расіі
На 100 тысяч насельніцтва смяротнасць ад выпадковых атручванняў алкаголем у Беларусі ў 2 разы большая, чым у Расіі.
Пра гэта сведчаць дадзеныя, размешенную ў статыстычным зборніку «Беларусь і Расія, 2018», які апублікаваў Белстат.
У цэлым, як сведчаць дадзены зборнік, ад знешніх прычын на 100 тысяч насельніцтва ў Расіі памірае больш людзей, чым у Беларусі. У РФ на 100 тыс. чалавек ад знешніх прычын памерла ў 2017 годзе 124 чалавекі, у Беларусі — каля 96-ці.
У той жа час па розных катэгорыях паказчыкі смяротнасці ў двух краінах часам адрозніваюцца даволі істотна.
Так ад ад няшчасных выпадкаў, звязаных з транспартнымі сродкамі, у Беларусі на 100 тыс. Памірае 11 чалавек, тады як у Расіі — каля 18. У выніку забойстваў у Беларусі гіне каля 4 чалавек, а ў Расіі — каля 9-ці.
Але ў некаторых катэгорыях Беларусь лідзіруе. Напрыклад, ад выпадковых атручванняў алкаголем у Беларусі ў 2017 годзе было зафіксавана 20,3 смерцяў на 100 тысяч насельніцтва, тады як у РФ — 10,5.
Нязначна апярэджвае Беларусь Расію і па паказчыку выпадковых утапленняў — 5,6 смерцяў супраць 4,2.
Але вось па ўзроўні самагубстваў разрыў больш істотны. Калі ў Беларусі ў 2017 годзе было зафіксавана 25,4 суіцыдаў на 100 тыс. чалавек, то ў РФ — 17,8.
Паводле thinktanks.by