Болтан: Лукашэнка, звярнуўшыся па дапамогу да Расіі, адмаўляецца ад улады ў Мінску
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, што звярнуўся па дапамогу да Расіі, хутчэй за ўсё, адмаўляецца ад улады ў Мінску, хоць сам гэтага не ўсведамляе. Такое меркаванне выказаў былы памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.
На думку Болтана, цяпер «палітычнае выжыванне» беларускага лідара залежыць ад Крамля.
«Лукашэнка, магчыма, яшчэ не ўсведамляе гэтага, але зварот да Масквы па дапамогу, хутчэй за ўсё, азначае, што ён адмаўляецца ад улады ў Мінску», — напісаў экс-памочнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў сваім каментары, апублікаваным газетай The Daily Telegraph
Паводле Нашай Нівы