Bloomberg: Новыя еўрапейскія санкцыі па Беларусі закрануць 71 фізасобу і сем юрыдычных асоб
У «чорны спіс» увойдуць суддзі, пракуроры, парламентарыі, члены ўрада і прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.
Трэці пакет еўрапейскіх санкцыі па Беларусі закране 71 фізасобу і сем юрыдычных асоб. Пад санкцыі патрапяць суддзі, пракуроры, парламентарыі, члены ўрада і прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.
Абмежаванні таксама закрануць некалькіх кампаній, якія ў ЕС лічацца датычнымі да рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Тым, хто патрапіць пад санкцыі, будзе забаронены ўезд у ЕС,
а любыя іх актывы, якія знаходзяцца ў ЕС, замарозяць.
ЕС працягвае тэхнічную працу па ўвядзенні сектаральных
эканамічных санкцый, у тым ліку супраць вытворцаў угнаенняў, адзначае
Bloomberg.
Паводле «Куку».